image description
 

НДІ ПБ і НС МНС Беларусі

Абследаванне будаўнічых канструкцый будынкаў і збудаванняў

Адной з асноўных крыніц парушэнняў нармальных умоў жыццядзейнасці людзей, узнікнення пагрозы іх жыццю і здароўю, нанясення ўрону маёмасці насельніцтва, народнай гаспадарцы і навакольнаму прыродныму асяроддзю з'яўляюцца надзвычайныя сітуацыі (НС) тэхнагеннага характару, якія фактары якіх могуць прывесці да абвальвання будаўнічых канструкцый будынкаў і збудаванняў.

Так, за апошнія 5 гадоў у Рэспубліцы Беларусь адбыліся 55 НС тэхнагеннага характару, на 20 з якіх з абвальваннем будаўнічых канструкцый загінулі 10 чалавек, многія страцілі працаздольнасць.

mobdiagnkompleks_300x0.jpg

У мэтах папярэджання НС з дадзенай класіфікацыйнай прыкметай на базе установы «Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый» МНС Рэспублікі Беларусь (далей - НДІ ПБіНС) было створана спецыялізаванае падраздзяленне па дыягностыцы будынкаў і збудаванняў, абследаванню будаўнічых канструкцый. Асноўныя задачы падраздзялення - абследаванне тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый будынкаў і збудаванняў (у тым ліку будынкаў, якія зведалі ўздзеянне агню ў выніку пажараў), выяўленне крытычных дэфектаў на ранняй стадыі, ацэнка іх далейшай эксплуатацыі.

НДІ ПБіНС акрэдытаваны на права правядзення выпрабаванняў па вызначэнні геаметрычных характарыстык будаўнічых канструкцый у сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. На ўзбраенні падраздзяленні знаходзяцца мабільны дыягнастычны комплекс з унікальным тэхнічным абсталяваннем для выканання работ па неразбуральным кантролі будынкаў, а таксама неабходнае абсталяванне для правядзення работ па абследаванню.

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2014/01/14 № 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці» спецыялістамі падраздзялення пацверджана прафесійная прыгоднасць для ажыццяўлення работ па абследаванню будынкаў і збудаванняў. 

img116scanscanscan_200x0.jpg

Улічваючы вопыт, а таксама наяўнасць кваліфікаваных спецыялістаў НДІ ПБіНС, атрыманы атэстат адпаведнасці Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь № 0000102-АБ, які адказвае кваліфікацыйным патрабаванням трэцяй катэгорыі для выканання работ па абследаванню будынкаў.

У пералік найбольш буйных і значных аб'ектаў, абследаваных спецыялістамі падраздзялення, уваходзяць:

  • трыбуны галоўнай спартыўнай арэны Рэспублікі Беларусь стадыёна «Дынама» ў г. Мінску;

stadion_dinamo_minsk_tututuru1_200x0.jpg

  • палацава-паркавы комплекс Радзівілаў нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж";

001194_886175zamzam_200x0.jpg

  • пяць шматпавярховых жылых дамоў у г. Баку Азербайджанскай Рэспублікі;

pict1576domdomdom_200x0.jpg

  • галоўны вытворчы корпус ААТ «Ковры Бреста».

Выкананне работ па абследаванню будаўнічых канструкцый ажыццяўляецца на падставе прадстаўлення заяўкі наступнай формы.

Падрыхтоўка тэхнічнага задання праводзіцца з непасрэдным удзелам нашых спецыялістаў (пры неабходнасці).

 Screenshot_1.png Кантактная інфармацыя:
220046, г. Мінск, вул. Солтыса, 183а    
тэл.: (017) 388-97-00
факс: (017) 388-97-01
e-mail: odzs@mail.ru

Назад

 

Галасаванне
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть